Рой FPV-дронаў знішчыў ДРГ расейцаў і выратаваў палонных байцоў ЗСУ каля Пакроўска
- 2.02.2026, 12:17
Відэафакт.
Паблізу Пакроўска ўкраінскіх вайскоўцаў выратавалі ад варожага палону дзякуючы дзеянням аэравыведкі і ўдарных дронаў. Падчас штурму назіральнага пункта дыверсійна-разведвальная група расейцаў захапіла чатырох байцоў Сіл абароны Украіны.
Пасля захопу ўкраінскіх вайскоўцаў праціўнік спрабаваў вывесці іх у тыл. Аднак групу расейцаў, якая суправаджала палонных, заўважыла аэравыведка, якая патрулявала раён баявых дзеянняў.
На дапамогу аператыўна паднялі ўдарныя FPV-дроны 25-й асобнай паветрана-дэсантнай Сечыслаўскай брыгады 7-га корпуса хуткага рэагавання ДШВ, 68-й асобнай егерскай брыгады імя Алексы Даўбуша і іншых сумежных падраздзяленняў.
Набліжэнне «рою» дронаў дэзарыентавала расійскіх вайскоўцаў і прымусіла іх засяродзіцца на ўкрыцці, што дазволіла ўкраінскім байцам вырвацца з палону.
Пасля ўцёкаў украінскіх вайскоўцаў акупанты спрабавалі схавацца ў кустах і акопах. На працягу некалькіх хвілін па групе праціўніка адпрацавалі больш за 10 украінскіх ударных дронаў.
У выніку асабовы склад расійскай дыверсійна-разведвальнай групы быў знішчаны.