Названыя пераможцы «Грэмі-2026»
- 2.02.2026, 12:16
Цырымонія прайшла ў Лос-Анджэлесе і сабрала зорак сусветнай сцэны.
У Лос-Анджэлесе ў ноч з 1 на 2 лютага ўжо традыцыйна адбылася 68-я цырымонія музычнай прэміі «Грэмі», якая лічыцца адной з самых прэстыжных у музычнай індустрыі. На ёй адзначалі найлепшыя кампазіцыі, альбомы і дуэты ў розных жанрах.
Як піша Los Angeles Time, трыумфатарам гэтага вечара стаў амерыканскі рэпер Кендрык Ламар. Артыст забраў адразу пяць статуэтак у розных намінацыях. Аднак перамога ў катэгорыі «Альбом года» дасталася пуэрта-рыканскаму спеваку Bad Bunny. А ўзнагароду за «Лепшую песню года» атрымала 24-гадовая Білі Айліш.
Дарэчы, гледачоў таксама крануў трыб'ют легендарнаму Оззі Осборну.
Поўны спіс пераможцаў «Грэмі-2026»
Лепшы запіс года — Kendrick Lamar With SZA — «Luther»
Лепшы альбом года — Bad Bunny — «Debí Tirar Más Fotos»
Лепшая песня года — «Wildflower» — Billie Eilish O’Connell and Finneas O’Connell
Лепшае поп-выкананне дуэта/групы — Сінтыя Эрыво і Арыяна Грандэ — «Defying Gravity»
Лепшы вакальны поп-альбом — Лэдзі Гага — «Mayhem»
Лепшы новы артыст — Алівія Дын
Лепшы дэнс-поп запіс — Лэдзі Гага — «Abracadabra»
Лепшы альбом танцавальнай/электроннай музыкі — FKA twigs — «Eusexua»
Лепшы альбом размоўнага жанру — Mad Skillz — «Words For Days Vol. 1»
Лепшы традыцыйны поп-альбом — Laufey — «A Matter Of Time»
Лепшы рок-альбом — Turnstile — «Never Enough»
Лепшае рок-выкананне — Yungblud — «Changes (Live from Villa Park, Back to the Beginning)»
Лепшае рэп-выкананне — Chains & Whips (ft Kendrick Lamar & Pharrell Williams) — «Clipse»
Лепшая рэп-песня — Kendrick Lamar — «tv off»
Лепшы рэп-альбом — Kendrick Lamar — «GNX»
Лепшы джазавы альбом — Samara Joy — «Portrait»
Лепшае сусветнае музычнае выкананне — Bad Bunny — «EoO»
Лепшае R&B-выкананне — Kehlani — «Folded»
Лепшае традыцыйнае R&B-выкананне — Leon Thomas — «VIBES DON’T LIE»
Лепшае поп-сольнае выкананне — Лола Янг — «Messy»
Лепшы R&B-альбом — Леон Томас — «Mutt»
Лепшае музычнае відэа — Doechii — «Anxiety»
Лепшае выкананне ў стылі метал — Turnstile — «Birds»
Лепшая рок-песня — Nine Inch Nails — «As Alive As You Need Me To Be»
Лепшая вокладка альбома — Tyler, the Creator — «Chromakopia»
Лепшае альтэрнатыўнае музычнае выкананне — The Cure — «Alone»
Лепшае выкананне мелодычнага рэпа — Kendrick Lamar With SZA — «Luther»
Лепшая песня, напісаная для візуальных медыя — Golden — «Huntr/x»
Лепшы аўтар песень года — Эмі Ален
Лепшы прадзюсар года — Cirkut
Лепшае аркестравае выкананне — Андрыс Нэльсан, дырыжор (Бостанскі сімфанічны аркестр) — «Messiaen: Turangalîla-Symphonie»
Лепшы класічны сольны вакальны альбом — Тэлеман: Іна — «Опера «Арыі для сапрана»»
Лепшы некласічны рэмікс — Gesaffelstein, рэміксер (Lady Gaga, Gesaffelstein) — «Abracadabra» — Gesaffelstein Remix
Спецыяльная ўзнагарода Global Impact Award — Фарэл Уільямс.