BE RU EN

Міністэрства адукацыі дазволіла дзецям не ісці ў школу

  • 1.02.2026, 23:02

З-за моцных маразоў.

2 лютага з-за моцных маразоў у Беларусі дзецям дазволілі не ісці ў школу. Пра гэта паведаміла Міністэрства адукацыі.

У ведамстве адзначылі, што з улікам кліматычных умоў у канкрэтнай мясцовасці бацькі маюць права самастойна прыняць рашэнне не адпраўляць дзяцей ў установы адукацыі незалежна ад паказчыкаў тэмпературы паветра.

У такім выпадку па месцы знаходжання дзяцей павінны быць забяспечаныя максімальна бяспечныя ўмовы, а таксама неабходна загадзя папярэдзіць выхавальніка дзіцячага садка або класнага кіраўніка.

Калі дзіця застаецца дома, дадатковыя дакументы ў установу адукацыі падаваць не патрабуецца.

Паводле прагнозаў, моцныя маразы ў Беларусі захаваюцца як мінімум некалькі дзён — да 4 лютага.

Апошнія навіны