Пасол Украіны ў ЕС жорстка выказалася аб расійскім «перамір’і»
- 1.02.2026, 21:29
Толькі на працягу ночы акупанты атакавалі краіну 90 ударнымі дронамі.
Нягледзячы на заявы Расіі пра энергетычнае перамір’е, атакі па ўсёй Украіне працягваюцца. Ад удараў расійскіх беспілотнікаў пакутуе ўкраінская крытычная інфраструктура і гінуць мірныя жыхары. Пра гэта заявіла пасол ЕС ва Украіне Катарына Матэрнова у «Фэйсбуку».
Яна адзначыла, што ніякага перамір’я не існуе. Пасол падкрэсліла, што РФ не прытрымліваецца дамоўленасцяў.
Матэрнова паведаміла, што толькі за ноч акупанты атакавалі Украіну 90 ударнымі дронамі. У прыватнасці, у Дняпры зафіксавана траплянне ў прыватны дом, у выніку чаго загінулі два чалавекі, а ў Канатопе Сумскай вобласці пацярпела чыгуначная інфраструктура.
«Гэта так выглядае перамір’е? Выбухі, загінулыя мірныя жыхары, разбураныя энергетычныя аб’екты і транспартная інфраструктура. Сённяшняя атака — яшчэ адно даказанне таго, што Расія не паважае дамоўленасці», — падкрэсліла Матэрнова.
Пасол дадала, што многія шматпавярховыя дамы ў Кіеве дагэтуль застаюцца без ацяплення пасля расійскіх удараў па энергетычнай інфраструктуры. Яна нагадала, што многія ўкраінцы цяпер жывуць з шматгадзіннымі адключэннямі святла.