BE RU EN

Было вашае — стала нашае

  • Тарас Загародні
  • 1.02.2026, 21:14

Амерыканскі бізнес прыдумаў нескладаную схему сумленнага абдзірання расійскіх нафтавых кампаній.

Па танкерах.

Спачатку за кошт дзяржавы вылаўліваюць танкеры з падсанкцыйнай нафтай. То-бок, па сутнасці за яе нічога не плацяць. Паколькі нафта «нічыйная», то са спакойнай душой яе хутка прадаюць, і танная нафта (тут у асноўным ідзе гаворка пра патанненне дызелю ў ЗША) перапрацоўваецца на заводах, якія, па дзіўным збегу абставінаў, належаць спонсарам Рэспубліканскай партыі і самаму Трампу. Дарэчы, Трамп цяпер будзе паказваць, як упала цана на дызель. То-бок, «пры Байдэне такога не было».

Па «Лукойлу». «Бобік здыхае».

Спачатку дзяржава ЗША абрынула на «Лукойл» санкцыі, а цяпер, зноў па дзіўным збегу абставінаў, які ніяк не патлумачыш, замежныя актывы «Лукойла» выкупіў амерыканскі інвестфонд Carlyle. Цяпер у амерыканскага бізнесу ёсць доступ на высокамаржынальны рынак Еўропы. Не выключаю, што цяпер у ЕС будзе перапрацоўвацца нафта з Венесуэлы.

P.S. Затое ў Пуціна ёсць фотачка ў Белым доме. Прыгожа.

Тарас Загародні, «Фэйсбук»

Апошнія навіны