BE RU EN

Расія нанесла ўдар па аўтобусе з шахцёрамі ў Дняпрапятроўскай вобласці

  • 1.02.2026, 19:42

Загінула 15 чалавек.

Расійскія войскі нанеслі ўдар па службовым аўтобусе з шахцёрамі ў Дняпрапятроўскай вобласці, у выніку чаго загінула 15 чалавек. Пра гэта паведамілі энергетычная кампанія ДТЭК і Дняпрапятроўская абласная ваенная адміністрацыя.

Як удакладняе мясцовае выданне Sobitie, удар быў нанесены па аўтобусе, які перавозіў работнікаў кампаніі «ДТЭК Паўлаградвугалле» ў горадзе Цярноўка Паўлаградскага раёна. «Расія здзейсніла маштабную тэрарыстычную атаку на шахты ДТЭК на Дняпрапятроўшчыне. Мэтаю аднаго з удараў стаў рабочы аўтобус, які перавозіў шахцёраў з прадпрыемства пасля змены. На гэты момант вядома пра 15 загінулых шахцёраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, таксама паранены 7 шахцёраў», — гаворыцца ў паведамленні ДТЭК.

У Дняпрапятроўскай АВА першапачаткова паведамілі пра 12 загінулых і 7 пацярпелых, адзначыўшы, што расійскія вайскоўцы трапілі беспілотнікам побач з аўтобусам аднаго з прадпрыемстваў.

Апошнія навіны