Калона з 80 расійскіх вайскоўцаў загінула пад Пакроўскам
- 1.02.2026, 19:21
Узброеныя сілы Украіны «паклалі» чатыры ўзводы РФ.
Украінскія сілы абароны нанеслі знішчальную паразу расійскім войскам на Пакроўскім напрамку. Падраздзяленні брыгады Нацгвардыі «Спартан» разам з «Птахамі Мадзяра» і суседнімі падраздзяленнямі цалкам сарвалі штурм праціўніка, знішчыўшы да чатырох узводаў расійскай пяхоты.
Пра гэта паведаміла афіцыйная старонка 3-й брыгады аператыўнага прызначэння НГУ імя палкоўніка Пятра Болбачана. Разгром РФ. Для атакі расіяне задзейнічалі каля 90 штурмавікоў, якія рухаліся на аўтамабілях, квадрацыклах і матацыклах, разлічваючы схавана падысці да ўкраінскіх пазіцый пад прыкрыццём туману.
Аднак план праваліўся. Аэравыведка своечасова выявіла калону, пасля чаго па ёй быў нанесены масіраваны ўдар дронамі — як скідамі, так і FPV. У выніку ўдару, паводле даных украінскага боку, было знішчана каля 80 расійскіх вайскоўцаў, двое атрымалі раненні, яшчэ двое былі ўзятыя ў палон, таксама былі знішчаныя 10 квадрацыклаў, 4 матацыклы і 6 аўтамабіляў. Фактычна гаворка ідзе пра поўны разгром штурмавой групы, колькасць якой была блізкая да батальённай.