Названыя краіны з найсмачнейшай кухняй
- 1.02.2026, 18:49
Беларусь таксама трапіла ў рэйтынг.
Рэйтынг найсмачнейшай ежы традыцыйна складае міжнародны гастранамічны анлайн-гід Taste Atlas на падставе ацэнак і каментарыяў карыстальнікаў. Да канца 2025 года сэрвіс прааналізаваў больш за 590 тысяч ацэнак, якія дэгустатары паставілі амаль 19 тысячам страў, і размясціў 100 краін у парадку змяншэння, піша «Вакол свету».
За званне самых смачных нацыянальных кухняў часцей за ўсё спаборнічаюць адныя і тыя ж краіны. На гэты раз прыхільнасці тых, хто выстаўляў ацэнкі, размеркаваліся так.
Італія (4,64 бала);
Грэцыя (4,60 бала);
Перу (4,54 бала);
Партугалія (4,53 бала);
Іспанія (4,53 бала);
Японія (4,49 бала);
Турцыя (4,49 бала);
Кітай (4,48 бала);
Францыя (4,48 бала);
Інданезія (4,48 бала).
Цікавы факт: найбольш італьянскую кухню любяць у Нідэрландах, Харватыі, Румыніі і Польшчы. Грэчаскай ежы, акрамя галандцаў, аддаюць перавагу немцы і швейцарцы. А за Перу галасуюць амерыканцы (менавіта яны і вывелі паўднёваамерыканскую краіну на трэцяе месца), а таксама жыхары Чылі і Мексікі.
Беларусь апынулася на 79-м месцы. Складальнікі рэйтынгу раяць паспрабаваць мачанку, жур, сырнікі, калдуны і верашчаку.