BE RU EN

У Беластоку аўтамабіль беларускіх дыпламатаў сутыкнуўся з машынай паліцыі

  • 1.02.2026, 16:51

Паліцэйскага забралі ў бальніцу.

Інцыдэнт з аўтамабілем беларускіх дыпламатаў і машынай польскай паліцыі адбыўся раніцай 1 лютага, каля 6:30, на кальцавым скрыжаванні вуліц Палескай і Юравецкай у Беластоку. Пра гэта паведамляе выданне MOST са спасылкай на прэс-службу паліцыі Падляскага ваяводства.

Супрацоўніцу паліцыі даставілі ў бальніцу, аднак пасля агляду адпусцілі. Абодва кіроўцы былі цвярозыя, ніхто не спрабаваў пакінуць месца здарэння. Кіроўца дыпламатычнай машыны атрымаў папярэджанне.

Апошнія навіны