Названыя даты наступнай сустрэчы Украіны і РФ у Абу-Дабі
- 1.02.2026, 14:02
Сёння перамоў не будзе.
Наступныя перамовы Украіны, ЗША і Расіі ў Абу-Дабі адбудуцца 4 і 5 лютага, а не сёння, як было запланавана.
Аб гэтым паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
«Толькі што быў даклад нашай перамоўнай каманды. Вызначаныя даты наступных трохбаковых сустрэч: 4 і 5 лютага ў Абу-Дабі», — паведаміў Зяленскі.
Ён адзначыў, што Украіна гатовая да прадметнай размовы і зацікаўленая ў тым, каб вынік наблізіў да рэальнага і годнага заканчэння вайны.
Нагадаем, на мінулым тыдні, 23 і 24 студзеня, у ААЭ адбыліся трохбаковыя перамовы паміж Украінай, ЗША і Расіяй. Злучаныя Штаты ацанілі сустрэчу станоўча, а Кіеў назваў яе «зместоўнай».