SpaceX пачала блакаваць Starlink на расійскіх дронах
- 1.02.2026, 13:11
Ілон Маск асабіста прыняў меры.
Амерыканскі бізнесмен Ілон Маск паведаміў, што прыняў меры для спынення несанкцыянаванага выкарыстання спадарожнікавага інтэрнэту Starlink расійскім бокам.
Пра гэта ён напісаў у каментарыях пад паведамленнем міністра абароны Украіны Міхайлы Фёдарава у сацыяльнай сетцы X.
«Дайце ведаць, ці трэба зрабіць нешта яшчэ», — адзначыў Маск.
Фёдараў у адказ паведаміў, што першыя дзеянні ўжо даюць адчувальны вынік. Паводле яго слоў, Украіна працягвае цеснае супрацоўніцтва з камандай SpaceX.
«Мы цесна супрацоўнічаем з вашай камандай над наступнымі важнымі крокамі. Дзякуй, што вы з намі», — напісаў міністр абароны.
23 студзеня ў СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што расійскія войскі ўсё часцей выкарыстоўваюць Starlink на ўдарных дронах, спрабуючы абыходзіць украінскую сістэму супрацьпаветранай абароны.
У той жа дзень Міхайла Фёдараў паведаміў, што Міністэрства абароны Украіны аператыўна звязалася з кампаніяй SpaceX для вырашэння гэтай праблемы.