Малайзія затрымала два танкеры за незаконную перакачку нафты
- 1.02.2026, 11:43
На борце знаходзіліся 53 члены экіпажа.
Улады Малайзіі затрымалі два танкеры, якія падазраюцца ў незаконнай перакачцы сырай нафты з судна на судна. Як паведамляе Reuters са спасылкай на Малайзійскае агенцтва па забеспячэнні выканання марскога заканадаўства, канфіскаваная нафта ацэньваецца больш чым у 512 мільёнаў рынгітаў (каля 129,9 мільёнаў долараў). Танкеры былі затрыманыя ў 24 марскіх мілях на захад ад мыса Мука-Хед у штаце Пенанг.
На борце танкераў знаходзіліся 53 члены экіпажа — грамадзяне Кітая, М’янмы, Ірана, Пакістана і Індыі. Два капітаны былі арыштаваныя і перададзеныя ў марское следчае аддзяленне штата Пенанг. Патруль выявіў судны пасля атрымання скаргі каля першай гадзіны ночы: танкеры стаялі на якары ў счэпленым становішчы, што сведчыла пра правядзенне перагрузачных работ.
У дачыненні да суднаў вядзецца расследаванне па двух артыкулах: за пастаноўку на якар без дазволу (штраф да 25 тыс. долараў) і за незаконную перагрузку грузаў (штраф да 50 тыс. долараў з кожнага судна).
Прыбярэжныя воды Малайзіі вядомыя як раён частых незаконных аперацый па перакачцы нафты паміж танкерамі ў адкрытым моры, што дазваляе хаваць паходжанне паліва. У ліпені мінулага года ўлады краіны заявілі пра намер узмацніць кантроль за такой практыкай, адзначае агенцтва.