BE RU EN

Узброеныя сілы Украіны знішчылі чатыры ўзводы ворага на Пакроўскім фронце

  • 1.02.2026, 8:59

Расійскі штурм на квадрацыклах праваліўся.

На Пакроўскім фронце толькі за адзін дзень украінскія байцы разграмілі 4 узводы расіян падчас штурму.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на старонку брыгады Нацгвардыі «Спартан».

Так, байцы брыгады «Спартан», «Птушкі Мадзяра» і сумежныя падраздзяленні паспяхова адбілі штурм расійскіх акупантаў на Пакроўскім напрамку фронту.

Паводле паведамлення самой брыгады Нацгвардыі «Спартан» ад 31 студзеня, праціўнік кінуў у атаку каля 90 штурмавікоў.

«Вораг зрабіў спробу наступлення на Пакроўскім напрамку. Пад прыкрыццём туману праціўнік спрабаваў прасунуцца на аўтамабілях, мотатэхніцы і квадрацыклах», — гаворыцца ў паведамленні.

Атаку ўкраінскія падраздзяленні адбівалі сумесна, і ў выніку наступ ворага быў цалкам спынены. Такім чынам, за суткі амаль чатыры ўзводы расійскіх войскаў былі знішчаныя.

У прыватнасці, падраздзяленні Узброеных сіл Украіны ліквідавалі 80 штурмавікоў праціўніка, паранілі двух і ўзялі ў палон яшчэ двух. Таксама знішчана 10 квадрацыклаў, 4 матацыклы і 6 аўтамабіляў ворага.

Байцы падкрэсліваюць, што сумесныя дзеянні, дакладная каардынацыя і досвед дазволілі не толькі спыніць штурм, але і нанесці ворагу значныя страты.

Апошнія навіны