Зяленскі: Без асабістай сустрэчы з Пуціным пытанне тэрыторыяў не вырашыць
- 1.02.2026, 1:12
Прэзідэнт Украіны заявіў пра гатоўнасць да любых фарматаў перамоваў з РФ і ЗША.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў гатовы да любых фарматаў сустрэчы з РФ і ЗША. Ён дадае, што тэрытарыяльныя пытанні можна вырашыць толькі пры асабістай сустрэчы з кіраўніком Крэмля Уладзімірам Пуціным.
Зяленскі адзначае, што на пэўным этапе перамоваў Украіна хацела б бачыць Еўропу, паколькі сяброўства ў ЕС і Кааліцыя ахвотных — частка гарантый бяспекі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв’ю чэшскаму выданню Český rozhlas Plus.
«Перш за ўсё нам трэба сустрэцца ўтраіх (Украіна, Расія і ЗША — рэд.). Ну прынамсі мы павінны мець кантакт з Расійскай Федэрацыяй, з лідарам Расіі. Без такога фармату, на маю думку, нашы каманды не змогуць дамовіцца па тэрытарыяльных пытаннях», — дадаў Зяленскі.
Кіраўнік дзяржавы адзначае, што перамовы цяпер знаходзяцца на стадыі «апошняй мілі», дзе нельга сказаць, ці складуцца яны ўдала ці не. Зяленскі адзначае, што дамовы аб гарантыях бяспекі з ЕС ужо «амаль гатовыя».
«Так, я чуў, што некаторыя палітыкі прапаноўвалі такое [абмен тэрыторыяў Данбаса на гарантыі бяспекі — рэд.]. Я непасрэдна ад прэзідэнта Трампа гэтага не чуў, а гэта — яго гарантыі бяспекі і Кангрэса ЗША. То-бок я разумею, што ёсць цана гарантый бяспекі ад ЗША. Пытанне — у гэтай цане», — сказаў кіраўнік дзяржавы.