Украіна падтрымала дзеянні ЗША супраць расійскіх танкераў
- 9.01.2026, 22:13
Гэта паказальны крок супраць абыходу санкцый.
Украіна вітае «паслядоўныя і рашучыя дзеянні Злучаных Штатаў супраць незаконных танкераў», уключаючы сённяшні захоп танкера Olina ў Карыбскім моры. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга.
«Гэта судна трапіла пад санкцыі як частка «ценявога флоту» Расіі. Такія рашучыя крокі дэманструюць сілу і пасылаюць правільныя сігналы парушальнікам», — заявіў Сібіга.
Нагадаем, 9 студзеня ЗША захапілі чарговы расійскі нафтавы танкер Olina ў Карыбскім моры.
Гэта ўжо пяты выпадак за апошнія тыдні, калі амерыканскія ўлады перахопліваюць судны ў межах намаганняў па кантролі экспарту венесуэльскай нафты, паведаміла крыніца.