BE RU EN

У Мінску сышоў з рэек трамвай

  • 9.01.2026, 20:47

Рух на вуліцы Платонава спынены.

У Мінску вечарам 9 студзеня трамвай № 7 сышоў з рэек. Пра гэта паведамляе «Мінск-навіны».

Паводле даных агенцтва, на вуліцы Платонава ў бок вакзала рух за спыненым трамваем цалкам спынены.

Нагадаем, увечары 8 студзеня да Беларусі наблізіўся цыклон «Уллі», прынёсшы шмат снегу і моцны вецер. Пад удар трапіла энергаінфраструктура, былі абясточаныя некаторыя дамы. У краіне ёсць раёны, дзе ўзровень снежнага покрыву ўжо больш за 30 см. Непагадзь працягнулася і 9 студзеня.

Апошнія навіны