BE RU EN

Задаволены беларус катаецца на лыжах проста ў цэнтры Мінска

  • 9.01.2026, 16:28

Відэафакт.

У Беларусі бушуе цыклон «Уллі». За апошнія 12 гадзін выпала амаль месячная норма снегу, што стварыла пэўныя цяжкасці на вуліцах.

Аднак знайшліся і тыя, хто атрымаў ад такога надвор'я сапраўднае задавальненне. У цэнтры Мінска адзін з жыхароў пракаціўся на лыжах.

Мужчына ў спартыўнай экіпіроўцы выклаў відэа ў TikTok, на якім ён мчыцца на лыжах у раёне парка Горкага.

«Гэта проста найлепшы дзень у маім жыцці. Гэты горад сёння мой», — эмацыйна кажа ён.

Трошкі пракаціўшыся, ён дадаў пра свае ўражанні: «Афігенныя адчуванні».

Апошнія навіны