Снегапад парваў дах футбольнага манежа ў Віцебску
- 9.01.2026, 18:37
Відэафакт.
З-за моцнага снегападу ў Віцебску была пашкоджаная мембрана футбольнага манежа ЦСК «Віцебск».
Пра інцыдэнт паведамілі гарадскія Telegram-паблікі. У выніку разрыву паветраапорнай канструкцыі заняткі ў манежы часова прыпынілі.
На месца здарэння выязджаў старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Гераеў. Пазней было прынята рашэнне спусціць паветраапорную мембрану, каб правесці неабходныя рамонтныя работы.