BE RU EN

Спецыяльны прадстаўнік Трампа Коул адказаў жонцы беларускага палітвязня

  • 9.01.2026, 13:38

Беларусы чакаюць новых вызваленняў.

Жонка беларускага палітвязня, якая жыве ў Варшаве (яе поўнае імя не раскрываецца), звярнулася ў сацсетцы X да спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коула.

«Я беларуска, я жонка палітвязня. У нас маленькія дзеці. Мой муж усё яшчэ не вызвалены, але ў мяне ёсць надзея. Я бласлаўляю вас, спадар Джон Коул», — напісала яна.

У адказ амерыканскі чыноўнік коратка заявіў: «Працую над гэтым».

Зазначым, апошняя партыя палітвязняў была вызваленая 13 снежня. Лукашэнка выпусціў на волю 123 вязняў сумлення.

Апошнія навіны