Пад Карэлічамі ў снезе захрас аўтобус
- 9.01.2026, 12:52
У ім было 48 пасажыраў.
Выратавальнікі прыйшлі на дапамогу аўтамабілям з людзьмі, якія захраслі 8 і 9 студзеня падчас цыклону Уллі-Фрэнсіс, які прынёс моцныя снегапады.
Раніцай 9 студзеня выратавальнікі Гродзенскай вобласці паведамілі, што за мінулыя суткі на лінію 112 паступіла 11 паведамленняў пра неабходнасць аказання дапамогі ў буксіроўцы транспартных сродкаў, якія захраслі ў снежных заносах. У выніку адбуксіравалі 6 легкавых аўтамабіляў, 3 грузавыя аўтамабілі і аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі. На шчасце, пацярпелых няма.
У Карэліцкім раёне каля вёскі Азёрскае ў снезе захрас турыстычны аўтобус. У яго салоне знаходзіліся 48 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Аўтобус адбуксіравалі, і ён працягнуў рух па маршруце. Пацярпелых не было. У МНС паведамілі, што праводзяць маніторынг абстаноўкі і гатовы аказваць дапамогу тым, хто трапіў у заносы.