BE RU EN

Доступ да прафесіі банкіра цяпер абмежаваны

  • 8.01.2026, 16:57

Каго не возьмуць?

Урад Беларусі ужорстчыў умовы атэстацыі банкіраў. На гэты раз забарона на прафесію прывязана да грамадзянскай пазіцыі гэтай групы.

Як сказана ў дакуменце, прайсці атэстацыю ў рэгулятара не змогуць менеджары банкаў, якія ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту, мітынгах або пікетах альбо заклікалі да іх.

Таксама не месца ў шэрагах беларускіх банкіраў у выпадку «ўдзелу ў любым відзе дзейнасці, накіраванай на дыскрэдытацыю» як Беларусі, так і органаў улады.

У пералік антыбанкірскай дзейнасці ўваходзяць «асабісты ўдзел, пасярэдніцтва або супрацоўніцтва шляхам аказання паслуг, рэгістрацыя ў экстрэмісцкіх фарміраваннях, распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі».

Апошнія навіны