BE RU EN

У Віцебску з шматпавярхоўкі эвакуіравалі 34 чалавекі

  • 8.01.2026, 15:39

Прасела міжпавярховая пліта.

У Віцебску сёння ў 12:28 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра здарэнне ў дзявяціпавярховым жылым доме на праспекце Перамогі. У кватэры, размешчанай на першым паверсе, зафіксавана прасяданне міжпавярховай жалезабетоннай пліты перакрыцця столі памерам 1,5 на 6 метраў.

На час правядзення абследавання будаўнічых канструкцый супрацоўнікі МНС эвакуіравалі з пад'езда 34 чалавекі, у тым ліку чатырох дзяцей.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца. На месцы працуе гарадская камісія па надзвычайных сітуацыях.

Апошнія навіны