Беларуска Дар'я Далідовіч выступіць у Кубку свету па біятлоне ў статусе бежанкі
- 8.01.2026, 14:53
Яна — дачка вядомага лыжніка.
Беларуская біятланістка Дар'я Далідовіч трапіла ў спіс удзельніц чацвёртага этапу Кубка свету ў Абергофе, піша «Трыбуна».
Нягледзячы на адхіленне Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў па біятлоне, Дар'я выступіць у спрынце ў складзе каманды бежанцаў (BRT) — яна выйдзе на старт пад 91-м нумарам.
Нагадаем, што ў 2024 годзе яна ў такім жа статусе выступіла на юніёрскім Кубку IBU.
Далідовіч, якая раней займалася лыжнымі гонкамі, перад пачаткам поўнамаштабнага ўварвання з'ехала з Беларусі з-за страху рэпрэсій з боку ўладаў.
Дар'я — дачка Сяргея Далідовіча — былога лыжніка і ўдзельніка 7 Алімпіяд. Ён удзельнічаў у пратэстах у Беларусі ў жніўні 2020 года і выступаў за сумленныя выбары.