Даляр зрабіў крок да трох рублёў
- 8.01.2026, 13:43
Падаражэў і расійскі рубель.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 студзеня даляр падаражэў на 0,06% — да 2,955 рубля.
Таргі па еўра не праводзіліся, курс гэтай валюты — 3,465 рубля.
Расійскі рубель падаражэў на 0,17% — да 3,6798 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Курс юаня вырас на 0,23% — да 4,2313 рубля за 10 юаняў.