Трамп заявіў, што Мадура скапіяваў яго танец
- 8.01.2026, 9:44
Прэзідэнт ЗША пажартаваў, выступаючы перад Кангрэсам.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, крытыкуючы былага кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадуры за аўтарытарнае кіраванне, у той жа час заявіў, што той скапіяваў яго танец.
Пра гэта ён сказаў у сваёй прамове перад рэспубліканцамі Кангрэсу ЗША.
Трамп назваў Мадуру «жорсткім хлопцам», але пры гэтым пажартаваў, што той нібыта спрабаваў падражаць яго танцавальным рухам.
«Ён спрабаваў крыху паўтарыць мой танец», — заявіў прэзідэнт ЗША.
Мадура і сам часта з’яўляўся на публіцы, танцуючы — часам пад музыку з лацінскім рытмам.
А танец Трампа заключаецца ў тым, што ён рытмічна махае абедзвюма рукамі, паднятымі на ўзроўні галавы, пагойдваючы пры гэтым сцёгнамі.
6 лістапада 2024 года, адразу пасля перамогі на выбарах прэзідэнта ЗША, Дональд Трамп патанцаваў пад песню YMCA дыска-гурта Village People у Фларыдзе на трыбуне перад сваімі прыхільнікамі — і відэазапіс гэтага хутка стаў вірусным у сеціве, у прыватнасці ў Instagram і TikTok.