BE RU EN

Зяленскі: Расіі могуць «адкруціць нос» на перамовах

  • 7.01.2026, 20:19

Амерыканцы здольныя весці дыялог з Масквой жорстка.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзяліўся меркаваннем пра перамовы па мірным урэгуляванні, якія вядуцца паміж ЗША і Расіяй.

Падчас брыфінгу для прэсы ў Зяленскага спыталі наконт магчымай рэакцыі Расіі на гарантыі бяспекі для Кіева, пра якія было абвешчана напярэдадні ў Парыжы. Паводле слоў украінскага прэзідэнта, амерыканцы абмяркоўваюць з расіянамі розныя пытанні.

«Скажам проста: пакуль Расія круціць носам. Але нашы партнёры дастаткова моцныя і могуць гэты нос адкруціць, калі захочуць», — заявіў Зяленскі.

Апошнія навіны