Топ-5 фільмаў для прагляду на Каляды
- 7.01.2026, 15:33
Небанальная падборка.
Адзін з самых яскравых момантаў калядна-навагодніх святаў — сумесны прагляд тэматычных фільмаў з роднымі. У топе заўсёды застаюцца «Адзін дома» і «Як Грынч выкраў Каляды». Гэтыя фільмы напоўненыя яскравасцю, смехам і святочным настроем. А якія кінастужкі паглядзець яшчэ?
«Новы канал» падрыхтаваў падборку навагодніх фільмаў для ўсёй сям'і:
«Цуд на 34-й вуліцы» (1994)
У пераддзень Калядаў Санту запрашаюць папрацаваць у вялікім нью-ёркскім супермаркеце ў ролі самога сябе. Аднак уладальнікі суседніх крам робяць усё, каб пазбавіцца ад старога. Цікава, чым скончыцца ўся навагодняя задума?
«Рэальная любоў» (2003)
Сюжэт складаецца з дзевяці гісторый, якія развіваюцца паралельна. Кульмінацыя ўсіх сюжэтаў прыпадае на Калядны вечар, калі дзеянне фільма дзіўным чынам пераплятае паміж сабой усіх персанажаў. Асноўны сэнс і галоўная фраза фільма: «Насамрэч любоў паўсюль».
«Бясконцыя Каляды» (2006)
Малады кампазітар, аўтар калядных песень, вымушаны святкаваць Каляды ў кампаніі былой жонкі, яе бацькоў і сына-падлетка. І раптам аказваецца, што ён перажывае святочны дзень зноў і зноў. Герою давядзецца па-сапраўднаму паламаць галаву, каб прывесці сваё жыццё ў нармальны лад.
«Эльф» (2003)
Гэта навагодняя стужка распавядзе пра хлопчыка з дзіцячага дома Бадзі Гоббса, які выпадкова залез у мех Санта-Клаўса, а той не заўважыў і забраў яго на Паўночны полюс. Там Бадзі выхаваў эльф, але калі хлопчык вырас, вырашыў знайсці свайго роднага тату. Праўда, бацьку было абыякава да сына. Але Бадзі пазнаёміўся з малодшым братам, мачахай і прыгожай дзяўчынай. Яны пачулі яго гісторыю пра Санта-Клаўса і вырашылі дапамагчы іншым дзецям паверыць у навагоднія цуды.
«Моцны арэшак» (1988)
Другая па папулярнасці серыя добрых калядных фільмаў — «Моцны арэшак» з Брусам Уілісам. Афіцэр нью-ёркскай паліцыі Джон Макклейн прылятае ў Лос-Анджэлес, каб сустрэцца з жонкай Холі, якая працуе юрысткай у карпарацыі «Накатамі».
Пакуль Джон пераапранаецца да каляднай вечарынкі ў «Накатамі-Плазе», яго жонку і ўсіх супрацоўнікаў карпарацыі бярэ ў закладнікі банда Ганса Грубера. Спецназ чакае звонку, не маючы магчымасці трапіць у будынак. Тады Макклейн, як упарты партызан, уласнаручна знішчае злачынцаў, перамагае Грубера, мірыцца з жонкай і ратуе Каляды.