BE RU EN

Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Брысбене

  • 7.01.2026, 12:56

Беларуская тэнісістка абыграла дачанку Клару Таўсан.

Аляксандра Сасновіч абыграла 14-ю ракетку свету Клару Таўсан. Так беларуска выйшла ў трэці раўнд турніру WTA 500 у Брысбене.

Матч працягваўся 1 гадзіну 23 хвіліны і скончыўся з лікам 6:2, 6:3.

Гэта была чацвёртая перамога Сасновіч запар у 2026 годзе. А яшчэ — 25-я перамога над суперніцамі з топ-20.

У 1/8 фіналу Аляксандра згуляе з расіянкай Людмілай Самсонавай (№17 WTA).

Апошнія навіны