BE RU EN

Мерц: Украіна павінна забяспечыць, каб маладыя мужчыны не выязджалі з краіны

  • 7.01.2026, 8:34

Канцлер Германіі звярнуўся да Зяленскага.

Украіне неабходна забяспечыць, каб маладыя мужчыны заставаліся ў краіне і не выязджалі за мяжу.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы «кааліцыі ахвотных» заявіў канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, паведамляе ntv.

Мерц заклікаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага забяспечыць, каб маладыя ўкраінскія мужчыны праходзілі вайсковую службу ў сваёй краіне.

«Украіна павінна гэта гарантаваць, каб маладыя людзі не з'язджалі ў Германію, Польшчу ці Францыю», — сказаў ён.

Нагадаем, 13 лістапада канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што ў краіне назіраецца значны рост колькасці маладых украінцаў пасля таго, як Кіеў дазволіў выезд мужчын ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў.

Па словах Мерца, ён прасіў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага забяспечыць праходжанне вайсковай службы ўнутры краіны, каб маладыя мужчыны не з'язджалі ў Германію

З пачатку паўнамастабнага ўварвання Расіі выезд за мяжу для ўкраінскіх мужчын прызыўнога ўзросту (18–60 гадоў) быў забаронены. Выключэнне для моладзі да 22 гадоў было зроблена толькі ў жніўні 2024 года.

На фоне новых правілаў колькасць украінцаў, якія прыбываюць у Германію, рэзка павялічылася. Газета Bild паведамляла, што штотыдзень паступае каля 1000 заявак на атрыманне абароны, тады як раней іх было каля 100. Гэта выклікала занепакоенасць нямецкіх уладаў і прывяло да абмеркавання неабходнасці ўзмацнення міграцыйнай палітыкі.

Апошнія навіны