BE RU EN

На трасе ў Брэсцкім раёне «маршрутка» сутыкнулася з «хуткай»

  • 6.01.2026, 18:29

«Хуткая» ехала з уключаным праблісковым маячком.

На 13-м кіламетры трасы Брэст — Мінск — мяжа з Расіяй маршрутка сутыкнулася з хуткай, якая ехала з уключаным праблісковым маячком. Аб гэтым паведамілі ў УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У выніку ДТЗ 17-гадовая і 67-гадовая пасажыркі маршруткі атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу для ацэнкі стану здароўя.

ДАІ праводзіць праверку.

Апошнія навіны