BE RU EN

Літва перахапіла паветраныя шары з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі

  • 6.01.2026, 14:56

Першыя сёлета.

Пасля поўначы 6 студзеня ў Варэнскім раёне Літвы памежнікі перахапілі груз кантрабандных беларускіх цыгарэт, які ляцеў на двух метэазондах. Унутры скрыняў было 3000 пачак цыгарэт Minsk Capital QS і GPS-навігатар, адзначылі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

«Гэта першы сёлета выпадак перахопу кантрабандных цыгарэт, дастаўленых паветранымі шарамі з Беларусі. Таксама мінулай ноччу былі зафіксаваныя некалькі характэрных для паветраных шароў метак [на радары]», — паведаміла літоўская памежная служба.

Там адзначылі, што апошняя падобная кантрабанда была перахопленая 20 снежня мінулага года.

Усяго за мінулы год у Літве перахапілі 635 партый цыгарэт, якія прыбылі з Беларусі на паветраных шарах. Пік прыйшоўся на кастрычнік, а з лістапада рух кантрабанды пачаў спадаць.

Апошнія навіны