Беларускі рубель аслабеў да асноўных валют
- 6.01.2026, 13:40
Вынікі таргоў 6 студзеня.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 студзеня долар падаражэў на 0,3% — да 2,9532 рубля.
Таргі еўра не праводзіліся, курс гэтай валюты — 3,465 рубля.
Расійскі рубель падаражэў на 0,03% — да 3,6735 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань падаражэў на 0,5% — да 4,2214 рубля за 10 юаняў.