BE RU EN

Мікалая Аўтуховіча ўтрымліваюць у гродзенскай турме ў адзіночнай камеры «ў асаблівых умовах»

  • 6.01.2026, 13:07

Яго асудзілі на 25 гадоў калоніі.

Палітвязня-прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, асуджанага на 25 гадоў калоніі, у гродзенскай турме ўтрымліваюць у «асаблівых умовах», пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» расказаў палітык, экс-палітвязень Павел Севярынец. Да вызвалення на пачатку снежня ён знаходзіўся ў той жа ўстанове.

«Ён трымаецца вельмі добра. Для Аўтуховіча ў турме спецыяльныя ўмовы, ён у асобнай камеры, у адзіночцы. Наколькі я магу меркаваць, ён, дзякуй Богу, жывы і ў бадзёрым стане. Што са здароўем, дакладна не ведаю. Мікалая Аўтуховіча прызнаюць легендай і іншыя зняволеныя, нават тыя, хто супрацоўнічаюць з адміністрацыяй. Ён трымаецца там, як крэмень», — расказаў Севярынец.

Нагадаем, што 7 кастрычніка 2022 года суд у Гродне прысудзіў Мікалая Аўтуховіча да 25 гадоў калоніі і прызначыў штраф у памеры 1 000 базавых велічынь.

Разам з ім судзілі яшчэ 12 чалавек.

Апошнія навіны