BE RU EN

У зборнай Беларусі па футболе з’явіўся новы галоўны трэнер

  • 6.01.2026, 12:38

Ён змяніў на пасадзе іспанца Карласа Алоса.

Новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе стаў Віктар Ганчарэнка. Пра гэта стала вядома 6 студзеня падчас пасяджэння выканкама АБФФ.

Віктар Ганчарэнка стаў новым галоўным трэнерам футбольнай зборнай пасля іспанца Карласа Алоса, які трэніраваў каманду з жніўня 2023 года па снежань 2025 года.

Раней паведамлялася, што кантракт будзе разлічаны да снежня 2027 года з штомесячным заробкам у 20 тысяч еўра — каля 70 тысяч рублёў.

Ганчарэнка шмат гадоў паспяхова працаваў у барысаўскім БАТЭ (клуб выходзіў і ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў). Яго 11 разоў прызнавалі трэнерам года ў Беларусі ў перыяд з 2008 па 2022 год.

У апошні час працаваў у Расіі — быў галоўным трэнерам «Кубані», «Уфы», ЦСКА, «Краснадара», «Урала» і «Пары НН».

Апошнія навіны