У Венесуэле паблізу прэзідэнцкага палаца адбылася стральба
- 6.01.2026, 8:24
Былі заўважаныя беспілотнікі.
Увечары панядзелка, 5 студзеня, у сталіцы Венесуэлы Каракасе каля прэзідэнцкага палаца Мірафлорэс адбылася стральба.
Пра гэта паведамляе CNN.
Адзначаецца, што на відэазапісе з месца падзей, геалакацыю якога пацвердзілі журналісты, у небе зафіксаваныя светлавыя аб’екты, верагодна беспілотнікі, а таксама праца сродкаў супрацьпаветранай абароны.
Прычыны і абставіны інцыдэнту пакуль невядомыя.
У той жа час прадстаўнік Белага дома ў каментары тэлеканалу заявіў, што яны ўважліва сочаць за паведамленнямі пра стральбу ў Венесуэле, але адзначыў, што «ЗША не маюць да гэтага дачынення».
5 студзеня віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Дэлсі Радрыгес афіцыйна стала часовым прэзідэнтам краіны. Цырымонія прынясення прысягі прайшла пад старшынствам спікера парламента Хорхе Радрыгеса.