BE RU EN

Дэльсі Радрыгес афіцыйна стала часовай прэзідэнткай Венесуэлы

  • 5.01.2026, 22:49

Яна склала прысягу.

Выканаўчая віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы Дэльсі Радрыгес 5 студзеня склала прысягу ў якасці часовай кіраўніцы Баліварыянскай Рэспублікі.

«Пастанаўляю: вы, грамадзянка Дэльсіна Радрыгес Гомес, надзяляецеся паўнамоцтвамі часовага прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла», — сказаў спікер парламента Хорхе Радрыгес. Ён таксама павіншаваў Радрыгес з прызначэннем.

Радрыгес раней паралельна ўзначальвала Міністэрства эканомікі і фінансаў, а таксама Міністэрства нафты краіны.

Апошнія навіны