Відэа навагодняй дыскатэкі з сельскага клуба на Гомельшчыне набрала 1,6 млн праглядаў
- 5.01.2026, 20:18
Чаму здзівіліся каментатары?
Работніца сельскага клуба выклала серыю відэа з навагодняй дыскатэкі, і адзін з ролікаў завірусіўся, набраўшы больш за 1,6 млн праглядаў і тысячы каментароў, піша «Флагшток».
На кадрах бачна, як людзі сярэдняга ўзросту танцуюць у цеснай, даўно не рамантаванай зале сельскага Дома культуры вакол жывой ялінкі.
Улічваючы, што трэк рускамоўны і надпісы ў зале — на рускай мове, многія каментатары падумалі, што дзеянне адбываецца дзесьці ў глыбінцы Расіі. Але, як высветліў «Флагшток», аказалася, што дыскатэка была ў вёсцы Старажоўцы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Маса каментатараў умілілася карцінкай і ўспомніла маладосць, але многія звярнулі ўвагу на тое, што людзі танцуюць у куртках — значыць, у зале холадна, і задаліся пытаннем, чаму ў клубе няма ацяплення.
Некаторыя ўбачылі ў роліку «бядноту» і звярнулі ўвагу на адзенне танцуючых вяскоўцаў:
«Я жыву ў вёсцы, але ў нас усе прыгожа апранутыя, цёпла, утульна! А тут…»
«2026 год, а мы сталі жыць горш, чым у 90-х».
«Гэта ШІ намаляваў, не можа быць такога ў 2026 годзе».