BE RU EN

СМІ: Кулеба можа ўзначаліць Службу знешняй разведкі Украіны

  • 5.01.2026, 19:46

Зяленскі сустрэўся з экс-кіраўніком МЗС краіны.

Былы кіраўнік МЗС Украіны Дзмітро Кулеба можа ўзначаліць Службу знешняй разведкі (СВР) краіны, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцу.

Крыніца паведаміла, што кіраўнік дзяржавы шукае новыя фарматы працы ведамства.

«Мова ідзе альбо пра адмысловы фармат працы, у якасці дарадцы або прадстаўніка прэзідэнта, фармальнага або нефармальнага. Альбо пра тое, каб Кулеба ўзначаліў той ці іншы інстытут [СВР]», — заявіла крыніца.

Да гэтага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з Кулебам. Яны гаварылі аб палітычнай і інфармацыйнай сітуацыі вакол краіны. Кіраўнік дзяржавы парадаваўся таму, што Кулеба «ў камандзе Украіны». Удзельнікі сустрэчы дамовіліся вызначыць напрамкі далейшай сумеснай працы.

Апошнія навіны