Стала вядома, калі Мадуру афіцыйна абвесцяць абвінавачанні
- 4.01.2026, 23:25
Пасяджэнне адбудзецца ў акруговым судзе Ніжняга Манхэтэна.
Абвінавачанні ў адрас дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадуры будуць афіцыйна зачытаныя ў судзе Нью-Ёрка ўвечары 5 студзеня. Пра гэта піша The Washington Post.
Агалошванне абвінавачанняў прызначана на 20:00 па Мінску. Мадура паўстане перад акруговым суддзём Элвінам Хеллерштайнам у судзе Ніжняга Манхэтэна.
Мадуру будуць прад'яўленыя абвінавачанні ў наркатэрарызме і іншых злачынствах. Суд над ім можа пачацца на наступным тыдні. Дональд Трамп заявіў, што венесуэльскі лідар узначальваў картэль Cartel de los Soles. Цяпер жа, па словах кіраўніка Белага дома, Мадура «больш не прэзідэнт».