BE RU EN

Трамп пагразіў віцэ-прэзідэнтцы Венесуэлы

  • 4.01.2026, 22:51

Прэзідэнт ЗША заявіў, што яе можа чакаць лёс, «горшы, чым у Мадуры».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што калі віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы «не зробіць тое, што правільна», яе чакае горшы лёс, чым лёс Нікаласа Мадуры, якога вывезлі з Венесуэлы, каб судзіць у ЗША.

«Калі яна не зробіць тое, што правільна, яна заплаціць вельмі вялікую цану, верагодна, большую, чым у Мадуры», — сказаў Трамп 4 студзеня ў інтэрв’ю The Atlantic.

Выданне называе словы прэзідэнта ЗША «не надта завуаляванай пагрозай».

Трамп выразна даў зразумець, што не будзе цярпець таго, што ён назваў зухвалым непрыманнем Радрыгес умяшання ЗША, якое прывяло да захопу Мадуры, адзначаецца ў артыкуле.

Апошнія навіны