Памежнікі Фінляндыі паказалі, як бралі на абордаж судна, якое плыло з Расіі
- 4.01.2026, 22:32
Відэафакт.
Памежная служба Фінляндыі апублікавала кадры аперацыі па захопе грузавога судна Fitburg, якое падазраецца ў пашкоджанні падводнага тэлекамунікацыйнага кабеля аператара Elisa.
Пра гэта ведамства паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
Паводле даных фінскіх памежнікаў, меры па спыненні судна былі прынятыя ў навагоднюю ноч. Пасля абордажу Fitburg быў узяты пад кантроль і суправаджаны ў бяспечную гавань.
«Памежная служба Фінляндыі працягвае аказваць падтрымку паліцэйскаму падводнаму расследаванню, прадастаўляючы спецыялізаваныя веды і абсталяванне. Мы адказваем за маніторынг марской зоны і абарону крытычна важнай падводнай інфраструктуры ў супрацоўніцтве з іншымі органамі ўлады», — гаворыцца ў заяве ведамства.
У аперацыі былі задзейнічаныя падраздзяленні спецыяльнага прызначэння, два верталёты Памежнай службы Фінляндыі, а таксама верталёт NH-90 Узброеных сіл краіны.