У Рэчыцы аштрафавалі людзей, якія выйшлі прыбіраць снег
- 4.01.2026, 22:18
У чым прычына.
У Рэчыцы інспектары Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі аштрафавалі пяць чалавек за тое, што пры чыстцы снегу яны дапусцілі парушэнне.
Як паведамляе ДАІ, жыхары Рэчыцы прыбіралі снег каля сваіх прыватных дамоў і ў дварах, пры гэтым скідваючы яго на праезную частку. Інспектары назвалі такое дзеянне небяспечным і спаслаліся на артыкул 22.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Паводле першай часткі гэтага артыкула, загрувашчванне вуліц, плошчаў, двароў і іншых тэрыторый агульнага карыстання будаўнічымі матэрыяламі або іншымі прадметамі караецца штрафам да пяці базавых велічынь (225 рублёў).
Другая частка артыкула прадугледжвае штраф да 25 базавых велічынь (1125 рублёў) за невыкананне абавязкаў па прыбіранні і ўтрыманні ўчасткаў, у тым ліку прылеглых да ўласных зямельных участкаў.
Такім чынам, беларусам варта памятаць: снег трэба прыбіраць, каб не трапіць пад другую частку артыкула, але рабіць гэта правільна, каб не парушыць першую частку.
З 2025 года аўтамабілісты таксама абавязаныя прыбіраць снег з месцаў для стаянкі ў радыусе метра вакол сваіх машын. Кідаць снег на праезную частку забаронена — лепш выкарыстоўваць газоны або іншыя бесканфліктныя зоны.