Рубіё: ЗША дамагаюцца новых выбараў у Венесуэле
- 4.01.2026, 22:05
Віцэ-прэзідэнтка краіны не з’яўляецца легітымнай лідаркай.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё заявіў, што адміністрацыя Дональда Трампа не прызнае віцэ-прэзідэнтку Дэльсі Радрыгес легітымнай лідаркай краіны, паведамляе ABC News.
«Мы не лічым, што гэты рэжым з’яўляецца легітымным праз выбары», — сказаў Рубіё.
Паводле яго слоў, легітымнасць сістэмы кіравання Венесуэлы «будзе забяспечаная праз пераходны перыяд і сапраўдныя выбары, якіх у іх не было», а адміністрацыя прэзідэнта ЗША пакідае «ўсе варыянты, якія ў нас былі да гэтага рэйду», на стале.
«Калі вы — падсанкцыйнае судна і накіроўваецеся ў Венесуэлу, вас затрымаюць або па дарозе туды, або на выхадзе паводле судовага ордэра, які мы атрымаем ад суддзяў у Злучаных Штатах», — сказаў ён.