BE RU EN

«Пыса перакасабочаная, той Герасімаў»

  • 4.01.2026, 21:32

ГУР апублікаваў эмацыйны перахоп размовы расіянкі пра генерала РФ

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны абнародавала чарговы аўдыязапіс перахопленай размовы жыхароў Расіі. Матэрыял быў апублікаваны 4 студзеня ў «Фэйсбуку». У запісе жанчына рэзка выказваецца пра расійскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва, дэманструючы недавер да афіцыйнай прапаганды і страх перад магчымай эскалацыяй вайны.

Каментуючы тэлевізійныя эфіры, суразмоўніца іранічна адзначае, што па ТБ «усё выдатна», аднак у яе гэтая карціна выклікае супрацьлеглыя эмоцыі.

«Глядзела ўчора — пыса перакасабочаная, той Герасімаў, генерал… Божа мой, Юля, паглядзі на ягоную ражу, дык у яго ж ража дэбільная, даруй мне, Госпадзе! І ён сядзіць на чале стала. Пуцін сядзіць, сядзяць яны ўсе — гэтыя выхаленыя прыстабелі — і распавядаюць, што ўсё добра», — абураецца жанчына.

Пры гэтым яна сумняваецца, што прэзідэнт Расіі сапраўды разумее рэальнае становішча спраў. На яе думку, Пуціну варта было б надзець камуфляж, узяць ахову і асабіста, інкогніта, паехаць на фронт, каб убачыць сітуацыю ўласнымі вачыма.

Асобна расіянка выказвае трывогу наконт магчымога прымянення ракетнай зброі, усведамляючы наступствы эскалацыі.

«Ну, ёсць у нас такая магутная ракета, Юля. Мы пусцім — па нас пусцяць. Гэта ўсё — гэта канец беламу свету», — кажа яна.

Апошнія навіны