BE RU EN

Якое будзе надвор'е ў першы працоўны дзень 2026 года

  • 4.01.2026, 17:25

Будзе марозна.

Сіноптыкі паведамілі пра -11 градусаў у першы працоўны дзень 2026 года ў Беларусі. Падрабязнасці паведамляе партал pogoda.by.

У панядзелак, 5 студзеня, у першы працоўны дзень 2026 года, у краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У начныя і ранішнія гадзіны ў многіх раёнах, а ўдзень па паўночнай частцы пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-заходні. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы вецер месцамі можа быць парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе ад -5 да -11 градусаў. Удзень будзе ад -1 да -6 градусаў.

Апошнія навіны