Аперацыя «Апоўначны малат», якая змяніла Венесуэлу: унікальныя кадры
- 4.01.2026, 12:33
Маланкавае затрыманне дыктатара войскамі ЗША паказалі на фота.
3 студзеня 2026 года ЗША правялі вайсковую аперацыю, у выніку якой проста ў сталіцы Венесуэлы Каракасе быў арыштаваны яе нелегітымны кіраўнік Нікалас Мадура і ягоная жонка.
Аперацыя рыхтавалася сіламі ЗША некалькі месяцаў. У ёй узялі ўдзел 150 самалётаў і беспілотнікаў.
Спачатку была падаўленая сістэма СПА Венесуэлы, адначасова з гэтым спецназ на верталётах прызямліўся паблізу прэзідэнцкага палаца і арыштаваў Мадура.
Ужо 5 студзеня яго і яшчэ некалькі чалавек будуць судзіць у ЗША.
Як гэта было, глядзіце на фатаздымках Reuters.