Пад Пакроўскам МіГ-29 бомбай HAMMER разбурыў мост: расіяне акружаныя
- 4.01.2026, 12:59
Акупанты трапілі ў «кацёл».
3 студзеня ЗСУ працягнулі ліквідаваць расійскіх захопнікаў пад Пакроўскам. «Модны» украінскі МіГ-29 МУ1, каб адрэзаць штурмавыя падраздзяленні ад забеспячэння, скінуў авіябомбу AASM HAMMER на мост, знішчыўшы яго.
Салдатаў арміі РФ пазбавілі не толькі лагістычнай артэрыі, але і зручнага сховішча. Пра гэта паведамілі ў Telegram-канале пілотаў ВПС ЗСУ «Соняшник».
На відэа можна заўважыць момант пралёту знішчальніка над мэтай і скіданне бомбы. На наступным кадры AASM HAMMER трапляе па мосце, адбываецца магутны выбух. У фінале паказаныя вынікі паветранага ўдару: мост разбіты на дзве часткі, зона траплення выпаленая.
Разбурэнне пераправы ўскладніць маршрут забеспячэння для акупантаў, пазбавіць іх манеўранасці і магчымасці атрымліваць падмацаванне; падраздзяленні ЗСУ змогуць прыступіць да ліквідацыі заблакаванага праціўніка, не сустракаючы ранейшага агнявога супраціву. «Сухапутныя браты заказвалі канцэрт — мы даставілі феервек», — падкрэслілі ў публікацыі.