BE RU EN

У Століне студэнтка зляпіла са снегу велізарнага дракона

  • 31.01.2026, 16:58

На стварэнне фігуры спатрэбіліся цэлыя суткі.

Студэнтка Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Інна Вабішчэвіч падчас зімовых канікул знаходзіцца дома, у Століне, і вырашыла выкарыстаць гэты вольны час на творчасць, піша выданне «Медыя-Палессе».

За суткі дзяўчына самастойна зляпіла з вялікай снежнай гурбы ўражлівую снежную фігуру дракона. Цяпер скульптура стаіць пры ўваходзе ў двор і нібыта «ахоўвае» дом, а мінакі з задавальненнем фатаграфуюцца побач з ёй.

Як адзначае Інна, летам яна любіць ствараць фігуры з пяску, а цяперашняя зіма натхніла яе паспрабаваць свае сілы ў працы са снегам.

Апошнія навіны