BE RU EN

Цяжкі ўкраінскі дрон разбіў ушчэнт варожую тэхніку сярод белага дня

  • 31.01.2026, 15:04

Працу брыгады «Помста» паказалі на відэа.

Украінскія пагранічнікі разбілі варожую тэхніку на адным з напрамкаў баявых дзеянняў. Для паражэння яны выкарысталі цяжкі дрон Vampire.

Паражэнне было здзейснена байцамі брыгады «Помста». Кадры «дэмілітарызацыі» акупантаў паказалі у Дзяржпагранслужбе Украіны.

«Цяжкі дрон пагранічнікаў брыгады «Помста» разносіць варожую тэхніку ўшчэнт сярод белага дня. Міф пра тое, што «Vampire» працуюць толькі ноччу і баяцца сонечнага святла, — абвергнуты. Наш цяжкі бомбавік цудоўна адчувае сябе ўдзень, а згарае ад яго толькі расійская тэхніка», — пракаментавалі працу байцоў у ДПСУ.

Дзе менавіта было здзейснена паражэнне, у Дзяржпагранслужбе не ўдакладнілі.

Апошнія навіны