ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірана
- 31.01.2026, 11:33
Стала вядома, хто трапіў у спіс.
Злучаныя Штаты Амерыкі абвясцілі санкцыі супраць міністра ўнутраных спраў Ірана Эскандара Момені і яшчэ шэрагу асоб.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў ЗША.
Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША абвясціла новыя санкцыі супраць Ірана ў сувязі з крывавым падаўленнем пратэстаў.
Пад санкцыі трапіў міністр унутраных спраў і яшчэ пяць службовых асоб з сілавых структур.
Таксама ў спіс трапіў інвестар Бабак Мортэза Заньяні, якога ЗША лічаць адказным за адмыванне грошай у інтарэсах іранскага рэжыму.
Акрамя таго, пад санкцыямі апынуліся дзве біржы лічбавых актываў, праз якія, як лічаць ЗША, праходзілі вялікія аб’ёмы сродкаў, звязаных з асобамі, набліжанымі да Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.